Беларуская Служба

ByPol: Віктар Шэйман  павязаны з адзінай прыватнай ваеннай кампаніяй у Беларусі

24.08.2021 18:39
Былы кіраўнік справамі прэзідэнта цяпер займаецца нібыта прыватнай вайсковай каманіяй ( з'яўляецца часткай Кіравання справамі прэзідэнта)
Былы кіраўнік справамі прэзідэнта Віктар Шэйман Крыніца: відэа «ByPol»

Гэтым разам ByPol (згуртаванне вайскоўцаў, якія перайшлі на бок народа) распавядае пра Віктара Шэймана і буйную прыватную вайсковую арганізацыю, якую, паводле ByPol, збіраў асабіста Шэйман для працы ў інтарэсах Лукашэнкі, піша belsat.eu.

Шэры кардынал, «апошні з магіканаў», «другая фігура пасля Лукашэнкі» – Шэйман доўгі час займаў не самую высокую пасаду, але яго лічылі адным з самых уплывовых людзей у Беларусі. Аднак пасля адстаўкі пра Шэймана было мала што чуваць.

Паводле звестак ByPol, былы кіраўнік справамі прэзідэнта цяпер займаецца нібыта прыватнай вайсковай каманіяй ( з'яўляецца часткай Кіравання справамі прэзідэнта), якая насамрэч можа займацца рыхтаваннем байцоў для спецпадраздзяленняў афрыканскіх дыктатарскіх рэжымаў, якія ахоўваюць радовішчы карысных выкапняў, распрацоўванне якіх ідзе на карысць і Лукашэнку, а таксама займаецца гандлем зброяй.

эж

У ДРК затрымалі беларускага бізнесоўца, блізкага да Лукашэнкі 

23.03.2021 16:22
Як сцвярджаюць некаторыя аналітыкі, менавіта Зінгман ажыццяўляе адмыванне грошаў з беларускага бюджэту праз нелегальную здабычу карысных выкапняў у Афрыцы.

ByPol назвала адказных за распальванне міграцыйнага крызісу на мяжы з ЕЗ

18.08.2021 14:24
Міністрам МУС Іванам Кубраковым было дадзена распараджэнне «не займацца транзітнай міграцыяй, якая ідзе ў Еўропу».